Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Тэма лесу ў беларускай літаратуры

Дата публикации: 2016

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:45:29Z

Аннотация:

Прадметам даследавання ў артыкуле з’ яўляецца ўвасабленне тэмы лесу ў творах беларускіх аўтараў. Дадзеная тэма рэалізуецца ў шматстайнасці вобразаў і матываў, якія звязаны з уяўленнямі пра лес як важнейшую сферу існавання чалавека. Беларускія пісьменнікі заўсёды праяўлялі павышаную цікавасць да ўсяго, што датычыцца прыроднага асяроддзя. Тэма лесу была адной з самых актуальных на працягу ўсяго гістарычнага развіцця нацыянальнай літаратуры. Вобразы лесу і яго насельнікаў выяўляюцца ў творах беларускай літаратуры ў рэалістычным, міфалагічным і сімволіка- алегарычным плане. Важную ролю ў мастацкай сістэме літаратуры адыгрываюць сімвалічныя вобразы дуба, сасны, бярозы і інш. Звяртаючыся да тэмы лесу, беларускія пісьменнікі выяўляюць грамадзянскую заклапочанасць пра яго захаванне для нашчадкаў. Асабліва выразна матывы абароны лесу гучаць у паэзіі П. Панчанкі. Глыбокі філасофскі змест характэрны для лясных вобразаў і матываў у творах Якуба Коласа, А. Куляшова, А. Пысіна, А. Разанава і іншых беларускіх паэтаў. У беларускай прозе тэма лесу таксама мае важнае значэнне. Апісанні ляснога пейзажу складаюць істотную частку сюжэтаў празаічных твораў.

Тип: Article

Другие версии документа

Тэма лесу ў беларускай літаратуры

Связанные документы (рекомендация CORE)