У артыкуле даследуюцца марфалагічныя асаблівасці “Лістоў” Ф.С. Кміты-Чарнабыльскага. Паказаны колькасныя суадносіны марфалагічных сродкаў архаічнага і новага тыпаў у сістэме субстантыўных, атрыбутыўных і дзеяслоўных адзінак. Паводле аналізу марфалагічных асаблівасцей помніка было ўстаноўлена, што мова “Лістоў” у большай ступені ўсходнеславянская з рысамі новай беларускай мовы.