У артыкулах разглядаюцца асобныя старонкі гістарычнага развіцця Усходняга Палесся, асвятляюцца праблемы народнага мастацтва, фальклорна-этнаграфічнай спадчыны, народных звычаяў, мовы вуснай народна-паэтычнай творчасці, вырашаюцца пытанні дыялекталогіі, гісторыі мовы, лексікалогіі, лексікаграфіі, фразеалогіі, стылістыкі і культуры маўлення, апісваюцца жанравая спецыфіка, стылёвыя адметнасці, ідэйна-тэматычны змест твораў асобных рускіх і беларускіх аўтараў, асаблівасці народнай літаратуры Усходняга Палесся.
Адрасуецца навукоўцам, настаўнікам, работнікам культуры, аспірантам, студэнтам.
Зборнік выдадзены ў адпаведнасці з арыгіналам, падрыхтаваным рэдакцыйнай калегіяй, пры ўдзеле выдавецтва.