Даследуецца праблема эвалюцыі ўяўленняў аб грамадзянскай супольнасці ў гісторыі сусветнай сацыяльна-філасофскай думкі. Выяўляюцца асаблівасці станаўлення і генезісу канцэпцыі грамадзянскай супольнасці. Пералічваюцца дасягненні ў тэорыі грамадзянскай супольнасці. Адлюстроўваюцца асноўныя пункты гледжання буйнейшых прадстаўнікоў сусветнай грамадскай думкі на працэс узаемадзення грамадзянскай супольнасці і дзяржавы. Вызначаецца роля грамадзянскай супольнасці ў забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці і ўстойлівага развіцця грамадства.