У артыкуле прадстаўлены і сістэматызаваны погляды даследчыкаў на рэдакцыйна-выдавецкую мадэль газеты «Наша ніва»: яе ролю ва ўмацаванні беларускага нацыянальнага руху, фармаванні беларускай нацыі, у станаўленні і развіцці беларускай літаратуры і мовы. Акцэнтуецца ўвага на перыядызацыі дзейнасці газеты, ідэйнай і тэматычнай скіраванасці, стаўленні ўлад да першага беларускамоўнага выдання, на цяжкасцях развіцця і функцыянавання. Робіцца выснова, што ў комплексе медыйная мадэль газеты «Наша Ніва» застаецца па-за ўвагай даследчыкаў.