Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Праблемы папулярызацыі, прасоўвання і статыстычнага ўліку беларускамоўных мастацкіх выданняў

Дата публикации: 2017

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:26:42Z

Аннотация:

Артыкул прысвечаны асноўным тэндэнцыям у галіне папулярызацыі, прасоўвання і статыстычнага ўліку беларускамоўных мастацкіх выданняў. Устаноўлены наступныя адмоўныя трэнды: штогадовае скарачэнне колькасці выданняў мастацкай літаратуры, стабільна невысокі працэнт беларускамоўных кніг на айчынным рынку, зніжэнне чытацкай актыўнасці беларусаў. Акрэслены асноўныя прычыны існуючай сітуацыі: зацікаўленасць дзяржавы перш за ўсё ваўдасканаленні сістэмы адукацыі і падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў, цяжкасці з распаўсюдам беларускамоўнай літаратуры праз кнігагандлёвыя сеткі, недахоп дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігадруку, няздольнасць беларускай кнігі канкурыраваць з расійскімі выданнямі і некаторыя іншыя. Вызначаны магчымыя шляхі вырашэння гэтых праблем: правядзенне большай колькасці мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю чытання на роднай мове, удасканаленне сістэмы статыстычнага ўліку выданняў, што друкуюцца ў Беларусі, а таксама больш эфектыўнае выкарыстанне рэкламнай функцыі элементаў кнігі, закладзеных у саму прыроду выдання. Сярод іх аўтарамі вылучаны інфармацыйныя складнікі (элементы апарата выдання, тэкставыя блокі, вынесеныя на вокладку і асобныя старонкі кнігі); элементы мастацкага афармлення (ілюстрацыі на вокладцы і ўнутры выдання, партрэт аўтара, выдавецкая марка, шрыфтавыя кампазіцыі, выдзяленні і г. д.); паліграфічнае выкананне (пераплёт, вокладка, супервокладка, якасць паперы і друку, фармат, тыраж і інш.; дадатковыя ўкладкі: рэкламныя календары, закладкі, CD-дыск з аўдыяверсіяй і г. д.).

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)