У артыкуле разглядаюцца кампетэнцыі, якія неабходна фарміраваць у навучэнцаў. Яны акрэсліваюць, чым трэба авалодаць навучэнцу, каб выкарыстоўваць мову ў якасці зносін, якія веды і ўменні неабходна засвоіць, каб зносіны былі паспяховымі. Зыходзячы з агульнаеўрапейскіх падыходаў, варта адзначыць, што ў сучасную методыку ўключаюцца новыя стратэгіі навучання, а ў практыку навучання – вынікі даследавання кагнітыўнай (пазнавальнай) лінгвістыкі, моўнай карціны свету, узаемадзеяння мовы і культуры.