Акрэсліваюцца асноўныя фактары, якія прадвызначылі актуальнасць стварэння першага спецыялізаванага арфаграфічнага даведніка для работнікаў друку па праверцы напісанняў прыставак/часціц не (ня), ні (ані) з рознымі часцінамі мовы. Сярод іх: адсутнасць у беларусістыцы спецыялізаваных арфаграфічных слоўнікаў, разнабой у напісанні адных і тых жа формаў у СМІ і існаваных лексікаграфічных працах і іншыя. Распавядаецца, што ў праектаваным слоўніку, акрамя
традыцыйных напісанняў не (ня) разам, будуць змешчаны і тыя выпадкі, калі адзначаныя словы пішуцца асобна і нават праз злучок, а таксама дзеепрыметнікі, прыметнікі, прыслоўі, назоўнікі, што па розных прычынах не падаюцца ў арфаграфічных даведніках агульнага тыпу. Сцвярджаецца, што слоўнік здольны вырашыць шэраг практычных задач, якія стаяць перад выдаўцамі, супрацоўнікамі рэдакцыйна-выдавецкіх арганізацый, навукоўцамі Гэта: павышэнне
прадукцыйнасці працы карэктараў і рэдактараў, ліквідацыя існаванага разнабою ў напісанні лексем з часціцамі/прыстаўкамі не (ня), ні (ані), актывізацыя дзейнасці беларускіх навукоўцаў па распрацоўцы тыпалогіі кніг арфаграфічнай тэматыкі, удакладненне і канкрэтызацыя правілаў беларускай арфаграфіі адносна правапісу не (ня), ні (ані).