Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Беларускія і славацкія казкі: лінгвістычныя і тэкставая спецыфіка ўзаемаперакладу

Дата публикации: 2016

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:45:07Z

Аннотация:

Народная казка мае выразныя рысы ўніверсальнасці ў перадачы падзейнасці, ролевай суб’ектнасці і фальклорнага стылю. У адносінах славянскіх казак узровень універсальнасці павышаецца за кошт блізкароднасці моў, што знаходзіць адлюстраванне ў інтэнсіўнасці і спецыфіцы ўзаемаперакладу. Беларускія і славацкія казкі выконваюць падобную ролю пры фарміраванні нацыянальных літаратурных моў і ў станаўленні канцэпцыі кадыфікацыі. У якасці ўзорных тэкстаў яны аказвалі ўплыў на стылістычныя параметры абедзвюх разглядаемых моў. Пры асваенні тэкстаў казак як культурнай каштоўнасці і культурнай спадчыны выкарыстоўваўся ўнутраны і паміжмоўны перак-лад. Узаемапераклад беларускіх і славацкіх казак актывізаваўся ў другой палове ХХ стагоддзя і адрозніваецца асіметрычнасцю ў тэкставым плане: на славацкую мову перакладзены два зборнікі беларускіх казак, а на беларускую – выбраныя славацкія казкі, часцей у зборніках, радзей асобнай кнігай. Разам з прамым перакладам выкарыстоўваюцца і мовы-пасрэднікі (руская для беларускіх і славацкіх перакладчыкаў, украінская – для славацкіх ). З лінгвістычнага пункту гледжання пры ўзаемаперакладзе беларускія і славацкія народныя казкі характарызуюцца значнай лексічнай і граматычнай агульнасцю, а таксама эмацыянальнай ацэначнасцю моўных сродкаў. Адлюстроўваючы ў сваёй мове размоўныя сродкі, беларускія і славацкія казкі пры ўзаемаперакладзе захоўваюць гэтую асаблівасць стылю. Пераклад пры гэтым утварае розныя канфігурацыі з апрацоўкай, закранае зыходныя і мэтавыя тэксты .

Тип: Article

Другие версии документа

Беларускія і славацкія казкі: лінгвістычныя і тэкставая спецыфіка ўзаемаперакладу

Связанные документы (рекомендация CORE)