У артыкуле паказана, як побач з распаўсюджанымі стылістычнымі фігурамі (полісіндэтон, асіндэтон, рытарычнае пытанне, рытарычны зваротак, рытарычны вокліч і інш.) творцы вершаваных радкоў выкарыстоўваюць анадыплосіс, гемінацыю, хіязм, рэтрадацыю і інш. Такім чынам, выкарыстанне разнастайных сінтаксічных фігур надае беларускай паэзіі сваеасаблівую рытмічнасць і адпаведную ідэі твора танальнасць, пэўны зарад экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці.