Літаратурна-мастацкі альманах "AVE-8" - гэта зборнік твораў розных аўтараў, у якім змешчаны вершы на беларускай, рускай мовах, пераклады, празаічныя творы, фатаграфіі і хроніка найбольш значных падзей, звязаных з дзейнасцю літаратурнага клуба "Ветліца", заснаванага пры кафедры беларускай філалогіі ў 1997 годзе. Надрукаваны творы 45 аўтараў. Восьмы нумар прысвечаны 85-годдзю БДТУ. У гэтым выпуску надрукаваны творы, прэзентаваныя аўтарамі ў 2011-2014 гадах.