Кампаратыўны аналіз элементаў нацыянальнай ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі беларусаў уключае папарна звязаныя прыкметы дзяржаўнай і культурнай прыналежнасці: Беларусь – Расія і Беларусь – Польшча. Яны ўваходзяць у інтэрпрэтацыю характару і культуры беларусаў у назіраннях П. Васючэнкі, В. Акудовіча, А. Смаленчука і інш. На аснове работ беларускіх, чэшскіх і славацкіх сучасных аўтараў прасочваецца і інтэрпрэтуецца акцэнтаванне паказчыкаў нацыянальнай спецыфікі (непрыкметны народ, нязлосны, спакойны, незлапамятны, вынаходлівы, самаіранічны, выкарыстоўвае гумар як тэрапію і г. д.). У сучаснасці нацыянальныя асаблівасці не толькі адлюстроўваюцца і асвятляюцца сродкамі масавай інфармацыі, але праз пасрэдніцтва гэтага замацоўваюцца і ўкараняюцца, у тым ліку ў якасці міфаў. Станоўчыя і нейтральныя рысы ў самахарактарыстыцы беларуса дапаўняюцца крытычнымі характарыстыкамі з боку суседніх народаў. Народныя стэрэатыпы ў міжкультурнай камунікацыі вызначаюць і ўзаемнае параўнанне. Дыяхронна - сінхронны падыход раскрывае адносна стабільныя фактары тэрыторыі. У са -маідэнтыфікацыі беларусаў важную ролю адыгрывае еўрапейскі кантэкст. Культурна- гістарычныя падзеі ў еўрапейскім маштабе ў значнай ступені паўплывалі на фарміраванне беларускай культурнай ідэнтычнасці і адлюстроўваюцца ў міжкультурнай камунікацыі.