У выданні прыведзены агульныя звесткі аб раслінным свеце, характарыстыка лясной гаспадаркі Беларусі, асновы лесазнаўства: кампаненты лесу, характарыстыка лясных фармацый Беларусі; лесаўзнаўлення: змены парод, віды і метады ўзнаўлення, лесакультурная справа, меліярацыя лясоў; ахоўныя лясныя насаджэнні, ахова лесу ад шкоднікаў, хвароб і пажараў; лесакарыстання: галоўнае, прамежкавае і пабочнае; лясная таксацыя і лесаўпарадкаванне; маніторынг лясных экасістэм. Разглядаецца вядзенне лясной гаспадаркі ў асаблівых умовах: радыяцыйнае лесаводства, лясная гаспадарка на асоба ахоўных прыродных тэрыторыях, лясы ў сістэме захавання біялагічнай разнастайнасці і інш. Тэксты лекцый прызначаны для студэнтаў спецыяльнасці 1-57 01 01 "Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў", таксама будуць карысны для студэнтаў спецыяльнасці 1-89 02 02 "Турызм і прыродакарыстанне"