Адлюстраванне пытанняў знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХІV – першай палове XVI ст. у дысертацыйных даследаваннях беларускіх гісторыкаў канца ХХ – 10-х гг. ХХІ ст.
У артыкуле аналізуюцца асноўныя дысертацыйныя працы беларускай гістарыяграфіі канца XX - 10-х гг. XXI ст., прысвечаныя вывучэнню асобных аспектаў знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV - першай палове XVI ст. Робіцца выснова, што ў беларускай гістарыяграфіі знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV - першай палове XVI ст. застаецца перспектыўным кірункам навуковага вывучэння.