Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Выкарыстанне інтэрнет-рэсурсаў у рэдактарскай дзейнасці

Дата публикации: 2021

Дата публикации в реестре: 2022-10-06T12:59:16Z

Аннотация:

Укараненне беларускай мовы ў інфармацыйныя тэхналогіі, стварэнне электронных слоўнікаў і новых праграм для апрацоўкі і ўдасканалення тэкставых матэрыялаў на сённяшні дзень з’яўляецца актуальнай задачай і не губляе сваёй актуальнасці дзякуючы пастаяннаму пашырэнню ролі камп’ютарызацыі ў жыцці чалавека. Таму і прынятыя ў тэхналогіі літаратурнага рэдагавання асноўныя прыёмы і метады – стартавай пляцоўкі для росквіту рэдактарскага таленту і аўтарскай творчасці – дапаўняюцца выкарыстаннем сучасных дасягненняў камп’ютарных тэхналогій. Артыкул прысвечаны агляду анлайн-інструментаў для рэдагавання тэкставай інфармацыі на беларускай мове. Падрабязна разглядаюцца замежныя і айчынныя камп’ютарна-лінгвістычныя сродкі для ўдасканалення якасці тэкстаў: праверкі правапісу, стылістычнай адпаведнасці і барацьбы з плагіятам – выяўляюцца іх перавагі і недахопы. Асаблівая ўвага надаецца распрацоўкам Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прыводзіцца дапоўненая методыка вычыткі тэкстаў з дапамогай шэрагу сэрвісаў платформы corpus.by. Даюцца рэкамендацыі па ўкараненні дадзеных інструментаў у паўсядзённую практычную дзейнасць рэдактараў, карэктараў і аўтараў, акрэсліваюцца абставіны, на якія неабходна звяртаць увагу пры іх выкарыстанні

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)