У практыкуме распрацавана тэматыка і змест практычных заняткаў (прадугледжана выкананне заданняў рознага характару), падаюцца тэксты на старабеларускай мове для моўнага аналізу, слоўнік старабеларускай лексікі. Асноўная ўвага скіравана на комплексны аналіз мовы літаратурна-пісьмовых крыніц, розных па часе, месцы ўзнікнення і жанравай характарыстыцы.