Вучэбны дапаможнік падрыхтаваны на аснове шматгадовага выкладання гісторыі беларускай літаратуры на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прафесарам Штэйнерам І. Ф. і дацэнтам Брадзіхінай А. В. Выкарыстаны паасобныя напрацоўкі з папярэдняга дапаможніка Івана Штэйнера “Польскамоўная літаратура Беларусі XIX ст.” (Гомель, 2004).
У кнізе аналізуюцца польскамоўныя і беларускамоўныя творы найбольш вядомых пісьменнікаў, пададзены біяграфічныя табліцы, пытанні і заданні да практычных заняткаў, цікавыя факты з жыцця пісьменнікаў, спіс літаратуры па тэме, асноўныя тэрміны і тэсты для самаправеркі.
Для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў.