Прадметам даследавання з’яўляюцца дыялектныя фраземы з кампанентам галава.
Паводле семантычнай спаянасці кампанентаў фразеалагізмы, у склад якіх увайшлі
лексемы вісок, галава, мазгі, з’яўляюцца фразеалагічнымі зрашчэннямі (віскí рваць,
галавý ламіць) і фразеалагічнымі адзінствамі (гóлаву задраць, y галавý стукнуць).
У вобразную аснову разгледжаных фразем пакладзена ўяўленне пра важнасць
адпаведных органаў для жыцця і дзейнасці чалавека.