У артыкуле разглядаюцца крылатыя словы з iншамоўных крынiц, якiя дастаткова шырока ўжываюцца тэкстах розных жанраў разнастайных вiдаў дыскурса ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове, але не зафiксаваны i не апiсаны належным чынам у iснуючых лексiкаграфiчных даведнiках крылатых выразаў i афарызмаў. Адзначаецца, што найбольш яскрава iншамоўныя крылатыя словы прадстаўлены ў публiцыстычных тэкстах, у лiтаратурна-мастацкiх творах розных жанраў, у драматургiчных тэкстах. Падаюцца матэрыялы да новага слоўнiка крылатых слоў у беларускай мове.