У артыкуле прадстаўлены і прааналізаваны тыпы канструкцый, якія на думку рэдактараў- даследчыкаў мэтазгодна адносіць да аманімічных; устаноўлены асноўныя фактары, што ўплываюць на двухсэнсоўнасць сказа (неапраўданая інверсія, няўдалы парадак слоў, няправільнае станаўленне сінтаксічных сувязей паміж членамі сказа, няправільнае ўжыванне сінтаксічных залежнасцей, аманімічнасць канструкцый, па якіх будуецца сказ і інш.); акрэслены рэдактарскія прыёмы, якія дапамагаюць пазбегнуць сінтаксічнай аманіміі ў тэксце. Высветлена, што з’ява сінтаксічнай аманіміі даследавана ў тэорыі рэдагавання недастаткова грунтоўна, сам тэрмін «сінтаксічная аманімія» не выкарыстоўваецца.