Колеравая лексіка авыконвае адметную функцыю ў творах мастацкай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікам колеравай і светлавой лексікі, творчае пераасэнсаваннеяе семантычнага патэнцыялу з'яўляецца важным элементам дасягнення мастацкай вобразнасці і выразнасці. Бачанне свету ў колеры - адно з найбольш моцных чалавечых адчуванняў (чалавек даволі лёгка запамінае фарбы, зрокавае ўяўленне колеру няцяжка выклікаць, назваўшы адпаведнае слова). Таму моўныя сродкі абазначэння колеру, даступныя не толькі розуму, але і пачуццю, валодаюць вялікімі выяўленчымі магчымасцямі. У даследавані выпрабавана выявіць нацыянальна-культурную спецыфіку каларатыўных эпітэтаў «зялёны»і «сіні» ў кантэксце паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».