Сучасны літаратурны працэс характарызуецца ростам папулярнасці эсэ. Зацікаўленасць гэтым жанрам дэманструюць не толькі пісьменнікі, але і журналісты, і філосафы, і тэарэтыкі масавых камунікацый. Аб’ектам дадзенага аналізу было абрана эсэ беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова «Мая бібліятэка» (2010). Мэта даследавання — прааналізаваць жанрава-стылістычныя асаблівасці гэтага твора, ацаніць яго адпаведнасць найбольш істотным характарыстыкам эсэ.