Перспектывы школьнага краязнаўства ў святле аналізу даных метрычных кніг каталіцкай канфесіі сярэдзіны ХІХ ст. (на падставе матэрыялаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа)
На падставе матэрыялаў калекцыі № 23 ЦНБ імя Я. Коласа разглядаюцца шляхі і магчымасці краязнаўчай працы праз даследаванне метрычных кніг сярэдзіны XIX ст. Прадметам даследавання выступаюць метрычныя кнігі Параф’янаўскага каталіцкага касцёла (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласці) аб хросце, шлюбе і смерці за 1840-я гг. Робяцца высновы аб магчымасцях паглыблення ў гістарычны кантэкст пражывання людзей канкрэтнай лакацыі, іх прыватнае жыццё. Прасочваецца значэнне метрык хрысціянскіх канфесій у асвятленні і асэнсаванні антрапалагічных працэсаў, рэгіянальнай гісторыі і генеалогіі насельніцтва рэгіёна.