Пасля смерцi Вiтаўта ў 1430 г. адбыўся з’езд феадалаў ВКЛ, на якiм вялiкiм князем лiтоўскiм быў абраны Свiдрыгайла, брат Ягайлы i малодшы сын Альгерда. Супраць Свiдрыгайлы сфармавалася моцная апазiцыя лiтоўскiх феадалаў на чале з малодшым братам Вiтаўта Жыгiмонтам Кейстутавiчам. У аснове iх незадаволенасцi ляжала палiтыка Свiдрыгайлы па раздаваннi пасад праваслаўным.