Вывучэнне тэрміналагічнай лексікі і ўсведамленне яе спецыфікі стварае перадумовы для вырашэння дыдактычных задач вышэйшага парадку - развіцця ўстойлівых уменняў і навыкаў правільна ўспрымаць і
будаваць навуковыя тэксты па спецыяльнасці. У сувязі з гэтым вельмі важна, каб студэнты ўсвядомілі, што і слова-тэрмін, і агульнаўжывальнае слова маюць адзіную слоўную прыроду, выконваюць у мове аднолькавыя функцыі, але пры гэтым адрозніваюцца сутнасцю гэтых функцый, што тэрмін не называе паняцця, як агульнаўжывальнае слова, а паняцце яму прыпісваецца. З гэтай мэтай, акрамя апісаных вышэй, у нашай практыцы выкладання дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” студэнтам хіміка-тэхналагічнага профілю прапаноўваецца шэраг дадатковых спецыяльных заданняў.